Пяты пакет санкцый не будзе ўтрымліваць эканамічных абмежаванняў
Пяты пакет санкцый Еўразвязу супраць афіцыйнага Менска не будзе ўключаць сектаральных эканамічных мер, а толькі мэтавыя санкцыі ў дачыненні да чыноўнікаў і сілавікоў, акрамя таго можа быць створаны чорны спіс авіякампаній, што дастаўляюць мігрантаў. Пра гэта паведаміла ў чацвер ТАСС крыніца ў інстытутах ЕС у Бруселі.
Як паведаміла крыніца, дыскусія пра гэта працягнецца 15 лістапада на пасяджэнні Рады Еўразвязу на ўзроўні міністраў замежных спраў. 11 лістапада афіцыйная прадстаўніца Еўракамісіі Дана Спінант пацвердзіла на брыфінгу ў Бруселі, што Еўракамісія разглядае магчымасць увядзення чорнага спісу авіякампаній, якія перавозяць мігрантаў у Менск.