Пётр Кузняцоў пра „аперацыю пераемнік”
Ананімныя крыніцы, ад імя расейскіх СМІ, распаўсюджваюць звесткі пра тое, што Аляксандр Лукашэнка не будзе ўдзельнічаць у выбарах 2015 году. Напярэдадні такую інфармацыю атрымалі некалькі беларускіх выданняў і палітолагаў.
Заснавальнік гомельскага партала „Моцныя навіны” Пётр Кузняцоў скептычна ставіцца да паведамленняў пра „аперацыю “пераемнік”:
– Адна з мэтаў такіх “укідаў”, як я разумею, менавіта гэтую сітуацыю , праверыць рэакцыю, па-першае, самаго Лукашэнкі і яго атачэння – так званых элітаў, а таксама – грамадства. Я не сумняюся, што ў Крамлі існуе магчымы сцэнар, але вельмі сумняюся, што Крэмль сёння гатовы яго рэалізоўваць. Бо Лукашэнка тут моцна трымае ўсё ў руках.
Невядомыя інфармуюць, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць ужо ўвесну. Кандыдатам ад улады нібыта стане цяперашні міністр замежных спраў Уладзімір Макей.
Беларускае Радыё Рацыя
