Пётр Наімскі: Мы зацікаўлены ў падтрымцы Беларусі



Магчымыя пастаўкі нафты ў Беларусь абмеркавалі на сустрэчы ў Вашынгтоне ўпаўнамочаны па справах энергетыкі ў Польшчы Пётр Наімскі з міністрам энергетыкі ЗША Данам Броквіле.

„Мы ў Польшчы зацікаўлены, каб у меру нашых магчымасцяў падтрымаць Беларусь у пастаўках нафты, калі гэта стане неабходным”, – сказаў польскі міністр.

Ён таксама нагадаў, што падчас апошняй паездкі ў Беларусь дзяржсакратар Майк Пампеа выказаў гатоўнасць пастаўляць амерыканскую нафту ў Беларусь.

Паводле ацэнкі міністра Наімскага, пастаўкі нафты ў Беларусь пры пасярэдніцтве Польшчы магчымыя, пры ўмове, калі Беларусь будзе ў гэтым зацікаўлена.

wpolityce.pl