Пётр Парашэнка даручыў даць ахову Алене Прытуле
Прэзідэнт Пётр Парашэнка даручыў даць ахову кіраўніцы „Украінскай праўды” Алене Прытуле – уладальніцы машыны, у выніку выбуху якой у сераду раніцай загінуў журналіст Павел Шарамет.
Пра гэта на сваёй старонцы ў твітары напісаў прэс-сакратар прэзідэнта Святаслаў Цэголка. Паводле яго слоў, цяпер прэзідэнт праводзіць нараду з сілавікамі.