Пётр Парашэнка: Кожная краіна ЕЗ павінна дапамагчы Данбасу
Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка мае намер заклікаць краіны Еўразвяза ўзяць шэфства над аднаўленнем канкрэтных населеных пунктаў у Данецкай і Луганскай абласцях. Пра гэта кіраўнік дзяржавы сказаў падчас паездкі ў горад Аўдзееўка, паведамляе Інтэрфакс-Украіна.
«Украінскія паслы будуць займацца некалькімі вельмі важнымі рэчамі – мабілізацыяй сродкаў свету для аднаўлення інфраструктуры Данбаса», – сказаў Парашэнка.
Ён адзначыў, што сабраныя сродкі пойдуць, у тым ліку, і на будаўніцтва дарог у Данбасе.
Паводле словаў кіраўніка дзяржавы, кіраўніцтва Украіны і яе дыпламатычныя прадстаўніцтвы будуць рабіць усё, «каб кожная краіна Еўрапейскага звяза ўзяла на сябе адказнасць па аднаўленні канкрэтнага населенага пункта ў Данбасе – у Данецкай і Луганскай абласцях».