Пётр Парашэнка не прыедзе на саміт СНД
Сярод усіх прэзідэнтаў краін-удзельніц СНД толькі ўкраінскі лідар Пётр Парашэнка не пацвердзіў намер удзельнічаць у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці, якое адбудзецца заўтра ў Менску.
Украіна пакуль афіцыйна не падавала заяўку на выхад з СНД, але і лішні раз сустракацца з расейскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным Пятро Парашэнка не жадае, – адзначае палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі:
– Па-першае, улічваецца тое, што СНД – такая аморфная структура, а пытанні тут эпахальныя вырашаюцца, – трэба тэрмінова знайсці нейкі варыянт замірэння, бо лілася тады кроў на Данбасе. Вось тады Парашэнка прыляцеў і сустракаўся Пуціным, нягледзчы на тое, што дзве дзяржавы на нажах. А саміт СНД не так хвалюе украінскага лідара, лішні раз перасякацца з Пуціным у гэтай сітуацыя яму не хочацца.
На саміце СНД у Менску, Украіна, хучэй за ўсё, будзе прадстаўлена на ўзроўні пасла Міхаіла Ежаля. На менскім саміце СНД будуць абмяркоўвацца пытанні міжнароднага супрацоўніцтва, у прыватнасці, у галіне бяспекі. Будуць закрануты такія пытанні новых пагрозаў, у тым ліку, ад радыкальных баевікоў адной з ісламскіх дзяржаваў.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя