Пётр Парашэнка выбачыўся за інцыдэнт з самалётам



Тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам адбылася 10 лістапада па ініцыятыве ўкраінскага боку, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка і Пётр Парашэнка дамовіліся пра асабістую сустрэчу. Міністэрствам замежных спраў Беларусі і Украіны дадзена даручэнне вызначыць адпаведную дату для арганізацыі мерапрыемства на вышэйшым узроўні, якое запланавана правесці да заканчэння гэтага года.

Акрамя таго, Пётр Парашэнка выбачыўся за інцыдэнт з грамадзянскім самалётам авіякампаніі „Белавія” і праінфармаваў Лукашэнку, што вінаватыя пакараныя.

Кіраўнікі дзяржаў дамовіліся, што адпаведныя службы ў бліжэйшы час правядуць кансультацыі аб супрацоўніцтве ў галіне бяспекі для прадухілення падобных інцыдэнтаў надалей. Яны таксама абмеркавалі і арганізацыю работы па мірным вырашэнні канфлікту ва Украіне.

Фота lenta.ru