Пётр Парашэнка з візітам у Варшаве



Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка прыбыў з візітам у Варшаву. Паездка прымеркаваная да 25-й гадавіны прызнання Польшчай незалежнасці Украіны.

dwnld533571597

Фота: Krzysztof Sitkowski / KPRP

2 снежня 1991 года Польшча, як першая краіна прызнала незалежнасць Украіны, якая выйшла з Савецкага Саюза, таму дата візіту невыпадковая.

dwnld1830787961

Пётр Парашэнка наведвае Варшаву па запрашэнні прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды. Апрача сустрэчы прэзідэнтаў абедзвюх краінаў, у праграме візіту запланаваныя сустрэча з прэм’ер-міністр Беатай Шыдла і з маршалкамі абедзвюх палат польскага парламента.

Падчас візіту Пётр Парашэнка ўскладзе вянок да варшаўскага помніка ўкраінскага народнага паэта  Тараса Шаўчэнка. У планах таксама сустрэча з прадстаўнікамі ўкраінскай дыяспары ў Польшчы.

dwnld978464220

dwnld1765304797

dwnld1929775520

Беларускае Радыё Рацыя

фота: Krzysztof Sitkowski / KPRP