Пётр Рудкоўскі: Ніхто не выйграў
Парламенцкія выбары ў Польшчы. Папярэднія вынікі паказваюць, што ніхто не выйграў, мяркуе беларускі палітолаг Пётр Рудкоўскі:
– Няма магчымасці ў „Права і Справядлівасці” самастойна сфармаваць урад. У выпадку трох апазіцыйных груповак: „Грамадзянская кааліцыя”, „Новая лявіца” і „Трэцяя дарога”, сумарна гэта восем партый. Каб дамовіцца наконт эфектыўнага, трывалага ўраду, плюс яшчэ нейкім чынам пазней узгадняць прынамсі часткова некаторыя рэчы з прэзідэнтам, то крайне складана, вельмі сур’ёзны выклік будзе.
Інфаграфіка дэманструе, што пераважна за апазіцыю галасаваў захад Польшчы ў той час, як „ПіС” мае большасць прыхільнікаў на ўсходзе краіны, у тым ліку на Падляшшы:
– Усход у большай ступені адчувае вастрыню небяспекі. У іх вачах „Права і Справядлівасць” больш верагодны суб’ект, які можа гэтую бяспеку гарантаваць.
Што тычыцца рэферэндуму, які праводзіўся адначасова з выбарамі, то на ім зафіксаваная вельмі нізкая яўка, таму яго рашэнні не будуць абавязковымі. Аднак „ПіС” тут можа атрымаць маральны плюс, мяркуе эксперт.
Беларускае Радыё Рацыя