Пётр Рудкоўскі: У Беларусі можа ўсталявацца ваенная дыктатура



23 жніўня, у гадавіну Марша Новай Беларусі, адбылася анлайн-прэзентацыя даследавання, прысвечанага стану беларускай сістэмы і далейшай трансфармацыі. Прычыну ўстойлівасці аўтакратнага рэжыму ў Беларусі акрэсліў дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў, палітолаг Пётр Рудкоўскі:

Пётр Рудкоўскі

„Пакуль што няма перадумоў, каб прагназаваць бунт супраць гэтай улады. Зразумела, што ўнутры гэтых структир шмат незадаволенасці, але ўсё ж такі альтэрнатывы хутчэй за ўсё ім бачацца даволі неазначальныя. Для сілавікоў, для ваенных вельмі важная такая пэўнасць, адназначнасць. Вельмі моцны фактар, Расея застаецца, таму што наогул беларускае чынавенства моцна звязана са сваімі расейскімі калегамі”.

Па словах Пятра Рудкоўскага, апошнім часам у Беларусі таксама ўзрасла колькасць грамадзян, якія б жадалі надыходу ў краіне ваеннай дыктатуры.

Агульнае даследванне аўтакратыі ў Беларусі даступна на сайце:

Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (belinstitute.com)

Беларускае Радыё Рацыя