Пытанне інструментаў універсальнай юрысдыкцыі для рэжыму Лукашэнкі – АПК



Выкарыстаць інструменты ўніверсальнай юрысдыкцыі для прыцягнення да адказнасці прадстаўнікоў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, вінаватых у рэпрэсіях у Беларусі, прапанаваў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення («НАУ») Павал Латушка на сустрэчы з чальцамі дэлегацыі Сенату Чэхіі і чэскім амбасадарам у Польшчы Бжэціславам Данчакам.Пра гэта паведамляе агенцтва «Позірк» са спасылкай на прэсавую службу АПК.

Беларускі палітык таксама прапанаваў чэскаму боку не прызнаваць выбары ў Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы дэпутатаў, запланаваныя на люты 2024 года ў Беларусі, выкарыстаць прыняты ў краіне закон, які дазваляе ўводзіць нацыянальныя санкцыі супраць парушальнікаў правоў чалавека, у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі.