Пытанне застаецца: якім чынам вылучаць дэлегатаў на Кангрэс?
Беларуская апазіцыя працягвае спробы дамовіцца пра аб’яднанне і вылучэнне адзінага кандыдата на прэзідэнцкія выбары. Працэс апынуўся складаным і марудным. Па словах старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі, дамоўленасці дасягнуты амаль па ўсіх спрэчных пунктах. Застаўся апошні – якім чынам вылучаць дэлегатаў на Кангрэс дэмакратычных сілаў. 5 структур з 7 выказаліся за іх выбранне на сходах. Грамадская ініцыятыва „Гавары праўду” і Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) – за вылучэнне праз сбор подпісаў.
Анатоль Лябедзька:
– Трэба прытрымлівацца прынцыпу роўных мажлівасцяў для ўсіх. Калі адна структура, у данным выпадку “Гавары праўду”, займаецца зборам подпісаў, гэта частка яе працы, а, напрыклад, Аб’яднаная грамадзянская партыя, “Справядлівы свет” скіраваны каб вырабляць інфармацыйную прадукцыю і з ёй ісці да людзей. Гэта іншыя тактыкі. Відавочна, прынцып роўных мажлівасцяў не выконваецца. Па-другое, самае галоўнае – гэта кантроль. Як кантраляваць подпісы, якія прынясе той ці іншы чалавек?
Перамовы працягваюцца, час яшчэ ёсць. Усё залежыць ад наяўнасці палітычнай волі для пагаднення, – лічыць Анатоль Лябедзька. Калі ж пагадненне не будзе дасягнута, то, па словах палітыка, магчымы некалькі варыянтаў развіцця падзей. 5 структур падпішуць пагадненне па кангрэсу і абранню „адзінага” самастойна. Нельга выключаць таксама перамоваў паміж найбольш моцнымі камандамі з мэтай дамовіцца аб супольных дзеяннях. Самы горшы варыянт – гэта захаванне статус-кво, невызначанай сітуацыі з вялацякучымі і безвыніковымі перамовамі.
Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя