Рада бяспекі ААН абмяркуе сітуацыю ў Беларусі



Рада бяспекі ААН разгледзіць сітуацыю ў Беларусі ў рамках закрытых кансультацый у сераду, 11 лістапада. Пра гэта паведаміла агенцтву ТАСС у панядзелак крыніца ў сусветнай арганізацыі.

«Сустрэча пройдзе ў сераду ў фармаце закрытых кансультацый на запыт Бельгіі, Эстоніі, Францыі, Нямеччыны і Вялікабрытаніі», — сказаў суразмоўца агенцтва.

18 верасня сёлета рэзалюцыю ў справе Беларусі прыняла Рада правоў чалавека ААН (РПЧ), якая месціцца ў Жэневе. Рада заклікала ўлады Беларусі пачаць дыялог з Каардынацыйнай радай апазіцыі. Рэзалюцыя была прынятая на прапанову Нямеччыны ад імя ЕЗ у выніку дыскусіі аб сытуацыі ў краіне.

Беларускае Радыё Рацыя