Рада дазволіла прысвоіць Жызнеўскаму званне Героя Украіны
Вярхоўная Рада дазволіла прысвоіць Міхаілу Жызнеўскаму званне Героя Украіны.
У чацвер, 13 красавіка, Вярхоўная Рада дазволіла надаць званне Героя Украіны беларусу Міхаілу Жызнеўскаму, які загінуў падчас Майдану.
За адпаведныя змены ў закон аб дзяржаўных узнагародах Украіны №6174 агулам прагаласавалі 235 дэпутатаў.
Паводле змен, званне „Герой Украіны” дазваляецца ў выглядзе выключэння надаць і замежніку, пасмяротна ўзнагароджанаму ордэнам Герояў Нябеснай Сотні.
Грамадзянін Беларусі Міхаіл Жызнеўскі быў забіты 22 студзеня 2014 года ў Кіеве на вуліцы Грушэўскага. Ён стаў адной з першых ахвяр супрацьстаяння.
