Рада Еўропы пачынае рэалізацыю плана падтрымкі беларускіх дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці



Рада Еўропы паведаміла пра пачатак рэалізацыі плана дзеянняў па падтрымцы беларускіх дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці.

План, распрацаваны ўдзельнікамі кантактнай групы Рады Еўропы па Беларусі, уключае 15 праектаў, у тым ліку навучальныя курсы па правах чалавека, семінары па Еўрапейскай канвенцыі аб правах чалавека і азнаямленчыя паездкі для беларускіх юрыстаў у штаб-кватэру Рады Еўропы ў Страсбургу. Сярод іншых праектаў — павышэнне абазнанасці ў ключавых пытаннях, сярод якіх адмена смяротнага пакарання, недыскрымінацыя, гендарная роўнасць і супрацьдзеянне гвалту ў адносінах да жанчын. 1 лютага на пасяджэнні кантактнай групы Рады Еўропы выступіла Святлана Ціханоўская.

Нашай стратэгічнай задачай застаецца як мага хутчэйшае ўступленне ў Раду Еўропы.— сказала Ціханоўская. Наступнае, трэцяе пасяджэнне кантактнай групы, адбудзецца ў чэрвені 2023 года.

Беларускае Радыё Рацыя