Рада Еўропы спыняе дачыненні з афіцыйным Менскам
Адпаведнае рашэнне прынятае сёння на паседжанні Камітэту міністраў Рады Еўропы ў Страсбургу. Удзельнікі паседжання сярод іншага пастанавілі: прыпыніць права Беларусі ўдзельнічаць у якасці назіральніка або ў любой іншай якасці ў пасяджэннях і дзейнасці Камітэту міністраў, Кангрэсу мясцовых і рэгіянальных уладаў або ў іх дапаможных органах; пазбавіць Беларусь права ўдзельнічаць у якасці асацыяванага члена ў працы Еўрапейскай камісіі за дэмакратыю праз права; прапанаваць Генеральнаму сакратару ўжыць неабходныя захады для адклікання запыту аб перарэгістрацыі Інфармацыйнага пункту Рады Еўропы ў Менску; неадкладна прыпыніць доступ у офіс, які знаходзіцца ў памяшканкні Рады Еўропы, прадастаўлены прадстаўніку Беларусі; прыпыніць усялякае тэхнічнае супрацоўніцтва з Беларуссю.
Пры гэтым Рада Еўропы працягне «ўмацоўваць адносіны з беларускай грамадзянскай супольнасцю і апазіцыяй у выгнанні, надаючы асаблівую ўвагу беларускай моладзі, незалежным СМІ і праваабаронцам».
