Вярхоўная Рада перайменавала Днепрапятроўск



Вярхоўная Рада перайменавала горад Днепрапятроўск у Дняпро (Дніпро) у мэтах выканання закона аб дэкамунізацыі.

1817052

Адпаведную пастанову падтрымалі 247 народных дэпутатаў. Адзначым, у сувязі з перайменаваннем жыхарам горада дакументы мяняць не трэба.

29-га снежня мінулага года Днепрапятроўскі гарсавет прыняў рашэнне пакінуць гораду цяперашнюю назву і лічыць, што ён названы ў гонар святога Пятра. Таксама дэпутаты звярнуліся да Вярхоўнай Рады з просьбай захаваць Днепрапятроўску ягоную назву.

Горад да 1796 года называўся Екацярынаслаў, з 1796 г. па 1802 гг. – Наварасійск, з 1802 па 1926 гг. – Екацярынаслаў.

20 ліпеня 1926 года быў перайменаваны ў гонар рэвалюцыянера, савецкага партыйнага і дзяржаўнага дзеяча Рыгора Пятроўскага.

korrespondent.net 

Фота nf.dp.ua