Рада прыняла закон аб Данбасе, які прызнае Расею агрэсарам
Парламент Украіны прыняў у першым чытанні прэзідэнцкі законапраект аб асаблівасцях дзяржаўнай палітыкі па забеспячэнні суверэнітэту Украіны над непадкантрольнымі тэрыторыямі ў Данецкай і Луганскай абласцях. Напярэдадні яго разгляд скончыўся бойкай.
Дэпутаты на фоне боек адобрылі ў першым чытанні прэзідэнцкі законапраект аб рэінтэграцыі Данбаса
На пленарным пасяджэнні ў пятніцу за законапраект прагаласавалі 233 парламентарыі пры неабходным мінімуме 226 галасоў.
Згодна з дакументам, Украіна фактычна адмаўляецца ад „антытэрарыстычнай аперацыі” у Данбасе. Расея названа „краінай-агрэсарам”, а тэрыторыі самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік называюцца „часова акупаванымі”.
Перад пачаткам галасавання спікер Вярхоўнай рады Андрэй Парубій нагадаў, што з законапраекта выключылі згадванне пра менскія пагадненні.
Фот: УП
