Радаслаў Сікорскі абраны маршалкам польскага Сейму



„За” прагаласавалі 233 дэпутаты, „супраць” – 143 дэпутаты, і 62 устрымаліся. Такім чынам былы міністр замежных спраў Польшчы абраны старшынём ніжняй палаты польскага парламента. Супраць гэтага выстапала апазіцыйная партыя „Закон і справядлівасць“. З яе боку, перад галасаваннем, выступіў дэпутат Кшыштаф Шчэрскі:

– Парламент не можа кіравацца толькі арыфметычнай перавагай. Наадварот, узроўнем дэмакратыі ў парламенце з’яўляецца тое, як трактаваная ў ім апазіцыя. Ці яна тракутецца як патрэбны элемент для раўнавагі, ці як вораг. Дэпутат Сікорскі бадай што першы ў польскім парламентарызме кандыдат на маршалка, які публічна заяўляе, што апазіцыю трэба знішчыць.

У сваёй першай прамове ў якасці спікера Радаслаў Сікорскі, які прадстаўляе кіроўную партыю „Грамадзянская платформа“, заклікаў апазіцыю да супрацоўніцтва:

– Выслухаў з увагай цікавыя прапановы з абодвух бакоў парламента і абяцаю сур’ёзную дыскусію. Запрашаю апазіцыю да супрацы. І напрыканцы маю для парламента непрыемную навіну. Павага да парламента з боку грамадства Польшчы найгоршая з усіх галоўных дзяржаўных істытуцый.

Радаслаў Сікорскі, які мае 51 год, пакінуў пасаду міністра замежных спраў, якую ён займаў з восені 2007 году, пасля прызначэння новага Кабінета міністраў. Стварэнне новага ўраду звязана з абраннем былога прэм’ера Дональда Туска старшынём Еўрапейскай рады.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя