Радаслаў Сікорскі і Дональд Туск – кандыдаты на важныя пасады ў ЕЗ



donald_tusk_radoslaw_sikorski_640x0_rozmiar-niestandardowyСённяшні саміт Еўразвязу дасць адказы на пытанні, хто зойме  пасаду кіраўніка Еўрапейскай дыпламатыі і старшыні Еўрапейскай рады. Паводле польскіх СМІ, кіраўнік польскай дыпламатыі Радаслаў Сікорскі мае шансы стаць кіраўніком Еўрапейскай дыпламатыі, а прэм’ер-міністр Дональд Туск – старшынём Еўрапейскай рады.

У аўторак Еўрапарламент зацвердзіў кандыдатуру Жана-Клода Юнкера на пасаду старшыні Еўрапейскай камісіі. Былы люксембургскі прэм’ер быў кандыдатам на пасаду шэфа выканаўчай улады Еўразвязу ад Еўрапейскай народнай партыі.

Жан-Клод Юнкер разам з новаабранымі еўракамісарамі пачне працаваць 1 лістапада. Да гэтага дня будзе працаваць цяперашні склад Еўракамісіі пад кіраўніцтвам Жазэ Барозу.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота se.pl