Радаслаў Сікорскі: “У якой краме магу купіць БУК?”



DLOWRМіністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі папрасіў прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна даць яму адрас крамы, дзе можна купіць сучаснае цяжкае ўзбраенне, якое выкарыстоўваюць прарасейскія тэрарысты на ўсходзе Украіны. Пра гэта ён заявіў у Варшаве, паведамляе УНІАН.

„У Крыме прэзідэнт Уладзімір Пуцін казаў, што салдаты – „зялёныя чалавечкі” – не яго. Потым прызнаў, што яго. Казаў, што тэхніку, якую яны выкарыстоўваюць, можна купіць у краме ва Украіне ці Расеі. Прашу паказаць мне краму, даць адрас, дзе можна купіць сістэму „Бук”, танк Т-64, проціпаветраную сістэму „Страла”, – сказаў польскі міністр. Ён адзначыў, што заявы прадстаўнікоў расейскай улады супярэчаць „відавочным доказам”, сярод якіх фатаграфіі і сведчанні відавочцаў.

Па дадзеных украінскіх і заходніх спецслужбаў, пасажырскі самалёт „малайзійскіх авіяліній” быў збіты над Данецкай вобласцю з зенітнага ракетнага комплексу „Бук”, які баевікі атрымалі з Расеі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота wyborcza.pl