Рахунак Руху “За Свабоду” заблакаваны



Рахунак руху „За Свабоду” заблакаваны, прычыны невядомыя, паведаміў БелаПАН старшыня аб’яднання Юрый Губарэвіч.

„Гэта можа быць праявай комплекснай зачысткі НДА. Калі арганізацыя трапіла ў спіс, то атрымае ўвесь комплекс „паслуг”: вобшукі, апячатванне офіса, вобшукі ў кіраўніцтва з канфіскацыяй тэхнікі, блакаванне рахункаў і паралельна праверка Мінюста і спробу вынясення папярэджання”, — заявіў палітык.

14 ліпеня сілавікі прыйшлі ў офіс руху „За Свабоду”, правялі вобшук і апячаталі памяшканне. Акрамя таго, вобшук прайшоў дома ў намесніка старшыні арганізацыі Віктара Янчурэвіча і па месцы прапіскі Губарэвіча, яго былая жонка была аштрафаваная за нібыта адзіночны пікет.

15 ліпеня Мінюст падаў пазоў аб прыпыненні дзейнасці руху „За Свабоду” на месяц.

Беларускае Радыё Рацыя