Рахункі Святланы Ціханоўскай у Беларусі заблакаваныя
Святлана Ціханоўская звярнулася ў „Беларусбанк”, каб даведацца, па якой прычыне заблакаваны яе рахунак.
Супрацоўніца банка назвала прычыну: «У рамках правядзення мерапрыемстваў па замарожванні сродкаў фізічных асоб, уключаных у пералік датычных да тэрарыстычных дзеянняў”.
Адзіным прыбыткам, які прыходзіў на гэты рахунак у апошні час, была сацыяльная пенсія дзіцяці-інваліду да 18 гадоў – 223 беларускіх рублі ў месяц.
