Раман Галоўчанка паабяцаў санкцыі супраць Захаду
Беларусь у найбліжэйшыя дні прыме пакет эканамічных санкцый супраць Захаду. Спіс будзе досыць вялікі. Так заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка пасля нарады ў Лукашэнкі.
Кіраўнік урада распавёў, што на нарадзе ў тым ліку было абмеркавана нядаўняе прыняцце заходнімі краінамі чарговага пакета санкцый у дачыненні да Беларусі. Ён адзначыў: улады Беларусі неаднаразова папярэджвалі партнёраў, што гэтага рабіць не варта. Беларусь некалькі разоў адкладала прыняцце жорсткіх мер у адказ, разлічваючы на разважлівасць іншага боку.
Фота: БелТА
