Раман Кавальчук: Павінен існаваць механізм выбараў у Каардынацыйную Раду



Беларуская Каардынацыйная рада ўвесь час выклікае крытыку ў дэмакратычным асяродку. А пасля скандальнага відэа, дзе сябра рады Вольга Кавалькова дамаўляецца за вялікія грошы супрацоўнічаць з Расеяй, калі стане прэзідэнтам з дапамогай Расеі, падагрэла і без таго негатыўнае стаўленне да рады.

Раду трэба выбіраць, кажа міжнародны сакратар партыі Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі Раман Кавальчук:

– Рада павінна змяняцца. І павінен быць прыняты механізм правядзення шырокіх выбараў у Каардынацыйную Раду наступнага склікання. Не вылучэнне палітычнымі суб’ектамі сваіх прадстаўнікоў, а вылучэнне на выбары, наколькі дазволяць сучасныя тэхналогіі. Трэба да гэтага далучыць і тых людзей, якія жывуць у Беларусі.

Паводле Рамана Кавальчука, пасля дэмакратычнага абрання Каардынацыйнай рады ў яе з´явіліся б мацнейшая пазіцыя. А народ меў бы законна абраную ўладу для сапраўды эфектыўнай працы.

Беларускае Радыё Рацыя