Раман Кавальчук: Святлана Ціханоўская вельмі шмат зрабіла для будучыні дэмакратычнай Беларусі



Тое, што не наступіла хуткай перамогі ў Беларусі над рэжымам, не вызвалены палітвязні, выклікала недавер да Святланы Ціханоўскай з боку часткі электарату, які аддаў у 2020 ёй свае галасы. Гэтыя пачуцці падаграваюцца некаторымі палітыкамі як старога, так і новага прызыву. З чым не згодны старэйшы аналітык усходне- еўрапейскага стратэгічнага форуму Раман Кавальчук:

Можна з пэўнымі пытаннямі ставіцца да дзейнасці структур Офіса ці Кабінета. Я магу сказаць, што ў цэлым за тыя тры гады, якія Святлана Ціханоўская рэпрэзентуе інтарэсы Беларусі па-за межамі краіны было дасягнута сапраўды больш карысці для будучыні Беларусі, чым намаганнямі ўсіх дэмакратычных сіл за ўсё часы панавання ўзурпацыі ўлады Лукашэнка.

Паводле Рамана Кавальчука, лепш трэба падумаць пра збліжэнне ўсіх дэмакратычных сілаў з мэтай перамогі над дыктатарам. Гэта самы важны стратэгічны крок на дадзеным этапе.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя