Раман Кісляк: Закрыты судовы разгляд заўжды выклікае падазрэнне
«Суд над Статкевічам быў закрытым, і гэта адна з галоўных падставаў, чаму вынікі судовага паседжання не могуць быць прызнаныя», – кажа праваабаронца Раман Кісляк. Напярэдадні палітвязень Мікола Статкевіч на паседжанні суда ў Шклоўскай калоніі №17 быў пераведзены на больш жорсткія ўмовы адбыцця пакарання ў закрытай турме.
– Перадусім узнікае пытанне, чаму гэтае судовае разбіральніцтва было закрытым. Самае галоўнае пытанне, якое, на мой пагляд, уплывае на тое, каб прызнаць належны разгляд гэтай справы.
Мікола Статкевіч правядзе ў турме яшчэ больш за год і сем месяцаў. Статкевіч – адзіны з былых кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах 2010-га году, які працягвае знаходзіцца за кратамі. Яго вінавацяць у арганізацыі масавых беспарадкаў.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя