Раман Якаўлеўскі: Ад расейскіх выбараў не чакаю пазітыўных змен



Праз тыдзень пасля беларусаў дэпутатаў ніжняй палаты парламенту будуць абіраць расейцы. У бліжэйшую нядзелю жыхары Расеі маюць абраць 450 дэпутатаў Дзяржаўнай Думы. У адрозненні ад Беларусі палова дэпутатаў будзе абірацца па партыйных спісах.

Як адзначыў беларускі палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі, ёсць шмат падобнага ў беларускай і расейскай палітычных мадэлях.

– І там, і там – вельмі эфектыўны кантроль выканаўчаў улады над заканадаўчай. Там – Крэмль, а тут – Дразды Лукашэнкаўскія. Што чакаць ад гэтага? Там таксама як і ў Беларусі аніякіх пазітыўных змен я не чакаю. Спекталь – і там, і там. Хутчэй нават цырк.

Паводле сацыялагічных апытанняў па партыйных спісах першынства мае праўладная «Адзіная Расія» за якую будуць галасаваць амаль 50 працэнтаў выбарнікаў, на другім месцы камуністы з амаль 20% галасоў.

У партыйных бюлетэнях, якія атрымаюць расейцы 18 верасня, 14 партый у тым ліку і прадстаўнікі ліберальнай апазіцыі.

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя