Раман Якаўлеўскі: Еўразійскі эканамічны саюз – вузел праблем



Адкладзеная сустрэча лідараў Еўразійскага саюзу пройдзе 20 сакавіка ў Астане. Кіраўнікі Беларусі, Казахстану і Расеі сустрэнуцца ў казахстанскай сталіцы для абмеркавання актуальных праблемаў саюзу. Паводле палітычнага аглядальніка Рамана Якаўлеўскага, перамовы ў Астане будуць складанымі, бо казахскі і беларускі бакі маюць шмат прэтэнзій да Расеі.

– Еўразійскі эканамічны саюз не проста з цяжкасцямі ствараецца, а цяжкасці такія, што цалкам яго ніяк не могуць запусціць. І пра супярэчнасці мы ведаем – і наконт мяса, і іншыя. І гэтыя сур’ёзныя гандлёвыя канфлікты працягваюцца.

Кіраўнікі трох краінаў мелі сустрэцца ў казахстанскай сталіцы яшчэ 13 сакавіка, аднак за два дні да сустрэчы прэс-служба казахскага прэзідэнта паведаміла пра перанос сустрэчы на нявызначаны тэрмін у сувязі з хваробай Уладзіміра Пуціна.

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя