Раман Якаўлеўскі: Гэта сведчыць пра псіхалагічны ціск на Маскву



Пільнаваць нацыянальныя інтарэсы заклікаў Аляксандр Лукашэнка “дэпутатаў” нацыянальнага сходу. Заклік ад кіраўніка Беларусі прагучаў у сувязі з чаканай ратыфікацыяй дамоўна-прававой базы Еўраазійскага саюзу.

Усім у Беларусі ужо амаль 20 гадоў вядома, як абіраюцца гэтыя дэпутаты і чыі інтарэсы бароняць адзначыў у нашым эфіры міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі:

– Калі пра гэта сам Лукашэнка стаў казаць, даваць парады гэтым дэпутатам, гэта можа сведчыць толькі пра псіхалагічны ціск на Маскву: “бачыце ў мяне заканадаўцы лічаць па-іншаму” альбо не адабраюць цалкам.

Дамова аб Еўраазійскім саюзе была падпісаная Беларуссю Расеяй і Казахстанам яшчэ ў траўні чакаецца, што ратыфікацыя дамовы пройдзе ў першай палове кастрычніка, а ўступіць у сілу яна з 1 студзеня будучага году.

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя