Раман Якаўлеўскі: Лукашэнку ў Менску могуць сустрэць «Начныя ваўкі»



Былы амбасадар Украіны ў Беларусі заявіў, што Крэмль пачаў гульню супраць Лукашэнкі.

Выказванні Рамана Бяссмертнага – гэта элемент інфармацыйнай вайны, мяркуе беларускі палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі.

Пры гэтым ён не выключыў, што Крэмль можа мець нейкі план у адносінах да Лукашэнкі, і элементам плану могуць быць так званыя “байкеры” з брацтва «Начныя Ваўкі».

Аглядальнік звяртае ўвагу, што ў фільме “Крым. Вяртанне на радзіму” паказаным па расейскім канале паведамлялася, пра захоп менавіта байкерамі украінскага генерала Коваля, які перавозіў загад аб супраціве расейкай агрэсіі на Крыме.

„Цяпер гэтыя ж байкеры плануюць наведаць Беларусь”, – кажа Раман Якаўлеўскі.

 – Яны плануюць, наколькі вядома, тут з’явіцца такой калонай – эстафетай 9-га мая. Калі пасля саміту ў Вільні Януковіча сустрэў Еўрамайдан, то, калі Лукашэнка апынецца ў Рызе на саміце Усходняга партёрства, яго ў Менску могуць сустрэць гэтыя «ваўкі». 

Паводле Рамана Бяссмертнага ўжо заўважны пачатак дызынтэграцыйных працэсаў у Беларусі.

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя