Раман Якаўлеўскі: Малы памежны рух – самы важкі індыкатар дачыненняў



Пра новы раздзел ў дачыненнях паміж афіцыйнымі Варшавай і Менскам, або пра пацяпленне гэтых дачыненняў зможам гаварыць тады, калі запрацуе дамова аб малым памежным руху паміж Польшчай і Беларуссю, лічыць палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі.

Jakauleuski Raman

“Гэта самы важкі індыкатар тых дачыненняў”, – адзначае палітолаг:

– Мы пабачым пэўныя зрухі, калі, у першую чаргу вырашыцца пытанне з памежным рухам. Тады мы будзем гаварыць пра рэальныя крокі. А што тычыцца гандлёва-эканамічных адносін, то сёння на фоне санкцый з Расеяй перспектыва для польскіх яблык ёсць.

Для рэалізацыі пагаднення аб малым памежным руху паміж Польшчай і Беларуссю неабходная толькі дыпламатычная нота з беларускага боку.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя