Раман Якаўлеўскі: Міратворчую ролю Лукашэнкі моцна перабольшваюць



Вялікую ролю Аляксандра Лукашэнкі ў вырашэнні канфлікту на ўсходзе Украіны адзначыў Генеральны сакратар Арганізацыі Аб’яднаных Нацый Пан Гі Мун. Гэтую заяву нашаму радыё пракаментаваў міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі, на думку якога, не трэба “перабольшваць удзел Лукашэнкі ў канферэнцыі ААН у Нью-Ёрку, а таксама яго ролю ў міратворчай місіі і перамовах у Менску па Данбасе, як гэта падаюць прапагандысцкія СМІ”.

Лукашэнка, дарэчы, аб гэтым сам казаў, што ён толькі разносіў каву ў вёдрах – вось і ўсё міратворства. Так што я вельмі стрымана казаў бы пра тое, што ён міратворца. Так, ён прытулак, пляцоўку для гэтых перамоваў прадставіў. Але ж ролю яго самога я міратворчай не назваў бы.

„Але ж і канферэнцыя ААН – гэта толькі міжнародная пляцоўка, куды запрашаюць кіраўнікоў усіх краінаў, якія ўваходзяць у арганізацыю,” – дадае аглядальнік. Паводле яго, зрухі ў адносінах Беларусі і ЗША зможам адзначыць у тым выпадку, калі Лукашэнку, напрыклад, афіцыйна прымуць у Белым Доме.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя