Раман Якаўлеўскі: Мы – сведкі таго, пра што раней у кнігах чыталі
22 ліпеня скончыцца ультыматум вылучаны Расеі з боку ўкраінскіх уладаў. Міністры замежных спраў еўрапейскіх краін запатрабавалі ад Крамля да аўторка паўплываць на прарасейскіх баевікоў на Данбасе. Яны замінаюць працы міжнародных экспертаў на месцы падзення збітага 17 ліпеня палажырскага самалёта.
“Гэтая падзея змяніла геапалітычнае становішча ў свеце і Беларусі не ўдасца адседзецца з боку”, – адзначыў міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі.
– Мы з’яўляемся сведкамі таго, пра што раней мы толькі ў кнігах чыталі – гэта напружанасць памж Захадам і Расеяй. І гэтая цішыня, якая назіраецца ў Беларусі ў сувязі з гэтай трагедыяй, – гэта ўяўная цішыня. Людзі гавораць пра гэта дома..
22 ліпеня ў Брусэлі пройдзе паседжанне Рады міністраў замежных спраў ЕС на якім будзе разгледжанае пытанне ўвядзення санкцый супраць Расеі. Акрамя таго Рада бяспекі ААН паставіць на галасаванне праект рэзалюцыі, прапанаваны Аўстраліяй, які асуджае збіццё пасажырскага самалёту над Данеччынай.
Расея мае намер галасаваць супраць аўстралійскай рэзалюцыі і прапануе для галасаванне свой варыянт.
Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя