Раман Якаўлеўскі: Наступным крокам можа быць адмена санкцыі да Беларусі
“Найбольшым пераможцам нармандзкай чацьвёркі ў Менску з’яўляецца Аляксандр Лукашэнка”, – лічыць палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі.
Доказ гэтага – прыезд ў Менск канцлера Нямеччыны Ангелы Мэркэль і прэзідэнта Францыі Франсуа Алянда.
Раман Якаўлеўскі не выключае, што наступным крокам будзе адмена санкцыі ў дачыненні да Беларусі:
– Хаця пазіцыя Лукашэнкі адносна апазіцыі і палітзняволеных не змяняецца. Еўропа заплюшчыла вочы. Україна “зацьміла” беларускія праблемы. І пазіцыя Еўропы змянілася.
У лютым адбудзецца візіт у Беларусь міністра замежных спраў Латвіі, „Затым візіт высокага ўзроўню чыноўніка з Еўрапейскай службы знешніх сувязяў
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя