Раман Якаўлеўскі: Паседжанні Кантактнай група па Украіне – безвыніковыя
19 верасня адбываецца чарговае паседжанне кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне. Кансультацыі пройдуць пасля 15-ай у менскім «Прэзідэнт-гатэлі».
18 верасня на брыфінгу ў Днепрапятроўску экс-прэзідэнт Украіны Леанід Кучма паведаміў, што вылятае ў Менск «разам з групай прадстаўнікоў АБСЕ».
Міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі адзначае, што праца кантактнай групы дагэтуль не прынесла вынікаў, на яго думку не чакаецца іх і з гэтай сустрэчы:
– Я да гэтага стаўлюся больш, чым скептычна. Пакуль што назіральнікі канстатуюць, што ўсё ідзе “шалка-валка” на карысць Масквы, Пуціна – імкненне прызнаць адным з бокаў перамоваў гэтах бандзюкоў. Гэтыя паседжанні не з’яўляюцца выніковымі. Хіба гэтыя перамовы спынілі ўзброенае супрацьстаянне? Яно ўвесь час ідзе.
Чакаецца, што сёння ў Менск прыбудуць таксама расейскі амбасадар ва Украіне Міхаіл Зурабаў, а таксама прадстаўнікі сепаратыстаў з Данецка і Луганска.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя