Раман Якаўлеўскі: Расея паставіла саюзнікаў перад фактам
Пуцін, Назарбаеў і Лукашэнка на чарговай сустрэчы абмяркуюць крокі па супрацьстаяннні санкцыям Еўразвязу ў дачыненні да Расеі.
Міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі, каментуючы магчымыя тэмы сустрэчы, падкрэслівае, што як і ў выпадку з анэксіяй Крыму, гэтай рашэнне Пуцін не абмяркоўваў с саюзнікамі па Мытным звязе. Вось і зараз ён паставіў іх перад фактам забароны імпарту харчовых прадуктаў з краін Еўразвязу і ЗША:
– Каб кансалідаваць сваю пазіцыю, і каб, умоўна кажучы, галадоўка Расеі распаўсюдзілася і на яе хаўруснікаў. Я маю на ўвазе супраціў ціску Захада за кошт санкцый у адказ. Упершыню ў свеце Расея апынулася краінай, якая адказала на санкцыі прымусовай галадоўкай.
Раман Якаўлескі адзначае, што забарона імпарту можа крануць Беларусь і прывесці да росту коштаў.
Як паведамлялася раней, Расея ўслед за забаронай яблыкаў ды іншай садавіны з Польшчы ўвяла забарону на імпарт мяса, гародніны, морапрадуктаў ды іншых відаў харчавання з краінаў ЕС, ЗША, Нарвегіі і Аўстраліі.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота gordonua.com