Раман Юргель: На Гарадзеншчыне таксама выбракоўваюць подпісы Бабарыкі
Завяршыліся выніковыя паседжанні тэрытарыяльных выбарчых камісіяў Гарадзенскай вобласці.
У некаторых раённых камісіях былі доўгатэрміновыя назіральнікі ад кампаніі „Праваабаронцы за свабодныя выбары”, якія маюць ужо вынікі. Кажа Раман Юргель, назіральнік:
– Па Кастрычніцкай выбарчай камісіі засталося пяць прэтэндэнтаў з сямі. Забракаваныя подпісы Бабарыкі і Дзмітрыева. Па Смаргоні падаваліся чацвёра, і прайшлі – Цапкала, Бабарыка, Дзмітрыеў. І па Гарадзенскай раённай выбарчай камісіі, дзе, канешне, было здадзена мала подпісаў за альтэрнатыўных прэтэндэнтаў, прайшлі ўсе – сем прэтэндэнтаў. Канешне, подпісы за Аляксандра Лукашэнку ўсюды прайшлі на “ура”.
Агульныя дадзеныя па вобласці маюць быць зацверджаны абласной тэрытарыяльнай выбарчай камісіяй, паседжанне якой яшчэ не адбылося.
Якуб Сушынскі, Беларускае Радыё Рацыя