Раман Юргель: У выбарчых камісіях толькі “надзейныя” і “правераныя” людзі



Першыя паседжанні ў тэрытарыяльных выбарчых камісіях у Гародні прайшлі традыцыйна без удзелу незалежных назіральнікаў. Выключэннем была абласная камісія, куды быў дапушчаны прадстаўнік Беларускага Хельсінкскага камітэту Раман Юргель.

Jurhiel03

У шэрагі камісій з партыйных структураў трапіла толькі праўладная Партыя камуністаў Беларусі. Кажа Раман Юргель:

– У камісіях усе людзі правераныя, дасведчаныя, надзейныя і лаяльныя да гэтай улады. На паседжанне Гарадзенскай абласной камісіі нам удалося патрапіць, на мінулых выбарах – у мясцовыя саветы, у Палату прадстаўнікоў – на першыя паседжанні нам гэта ніколі не ўдавалася, бо яны адбываліся літаральна на наступны дзень. І нават калі мы прыходзілі ў той жа дзень, нам адказвалі, што паседжанне ўжо адбылося.  

Odtwarzacz plików dźwiękowych

Старшынём абласной тэрытарыяльнай выбарчай камісіі абраны прадстаўнік камуністаў Валер Саўко. Адметнасцю гэтай выбарчай кампаніі стала тое, што ўпершыню своечасова ў дзяржаўнай прэсе быў апублікаваны склад тэрытарыяльнай выбарчай камісіі.

IMG_5071

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара