Рамзан Кадыраў атрымаў Ордэн Пашаны ад Пуціна
Пуцін узнагародзіў Кадырава і Лугавога ордэнамі. Ва ўказе кіраўніка Расеі гаворыцца, што кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў удастоены ўзнагароды „за дасягнутыя працоўныя поспехі, актыўную грамадскую дзейнасць і шматгадовую добрасумленную працу”.
Указ быў падпісаны прэзідэнтам Пуціным у нядзелю, адзначае Інтэрфакс. У той жа дзень маскоўскі суд арыштаваў пяцёх чачэнцаў, падазраваных у арганізацыі забойства апазіцыйнага палітыка Барыса Нямцова.
Гэтым жа ўказам ордэнам „За заслугі перад Айчынай Другой ступені” ўзнагароджаны дэпутат Дзяржаўнай думы Андрэй Лугавы – галоўны падазраваны па справе пра забойства ў Лондане былога афіцэра ФСБ – Аляксандра Літвіненкі.
