Рамзан Кадыраў назваў няпраўдаю інфармацыю пра тысячы чачэнскіх уцекачоў



Так Кадыраў у сваім Інстаграм пракаментаваў інфармацыю, якая з’явілася ў СМІ, пра чачэнцаў, якія спрабавалі перайсці мяжу Польшчы. „Тыя, каго называюць бежанцамі, хто шукае прытулку ў еўрапейскіх краінах ад нібыта нестабільнасці ў рэгіёне, у рэчаіснасці падобныя да бамжоў, якія згодныя пакінуць сваё жыллё і страціць традыцыі дзеля таго, каб апынуцца ў перапоўненых лагерах бежанцаў. Аднак гэта не ўцекачы.”

prezident-chechni-ramzan-kadyrov

Кіраўнік Чачні  асудзіў міжнародную супольнасць за пустыя размовы пра спагаду жыхарам Сірыі і неаказанне ім рэальнай дапамогі. Для таго, каб стаць бежанцам, патрэбныя прычыны для ўцёкаў, нагадаў Кадыраў. Ён папярэдзіў так званых уцекачоў, што іх завабліваюць на Захад спецслужбы для таго, каб «у патрэбны момант выкарыстоўваць ва ўласных непрыстойных мэтах», паведамляе  newsler.info. 

На думку Кадырава, чачэнцаў у Польшчу, Бельгію і Галяндыю клічуць «падручныя мясцовых спецслужбаў», якія распаўсюджваюць у web-сетках «небыліцы аб райскім жыцці» за мяжой.  «Перш чым пазбавіцца  ўсяго і ператварыцца ў асоб без пэўнага месца пражывання, страціць сваю рэлігію, традыцыі і звычаі, важна сто разоў падумаць, на што вы выракаеце сябе і дзяцей».

Як паведамляла нашае радыё, кожны дзень цягніком Берасце-Цярэспаль сотні чачэнцаў спрабуюць трапіць у Польшчу, каб атрымаць там міжнародную дапамогу. Але Польшча іх не прымае.

img_0433

Фота kavkaz.ru і Беларускае Радыё Рацыя