Расейскага алігарха пазбавілі грамадзянства Кіпра



У лік расейцаў, якіх пазбавілі кіпрскага грамадзянства, трапіў адзін з буйнейшых расейскіх алігархаў, бізнесовец Алег Дзерыпаска. Пра гэта паведамляюць The Bell і Forbesсо са спасылкай на кіпрскае выданне Politis. Forbes піша, што кіпрскага грамадзянства таксама пазбаўлены двое дзяцей бізнесоўца.

Паведамляецца, што кіпрскага грамадзянства таксама пазбаўленыя былыя кіраўнікі Еўрафінанс Маснарбанку Уладзімір Сталярэнка і Аляксандр Бандарэнка, абвешчаныя ў вышук у самой Расеі па абвінавачанні ў махлярстве. Гэтыя дзве асаобы праходзяць па справе палкоўніка ФСБ Кірыла Чаркаліна.

Пра тое, што Алег Дзерыпаска стаў грамадзянінам Кіпру стала ведама ўвесну 2018 года. Паведамлялася, што грамадзянства ён атрымаў у абмен на інвестыцыі (так званая схема „залатых пашпартоў”).

У пачатку лістапада 2019 года ўлады Кіпра адклікалі 26 „залатых пашпартоў” у замежных інвестараў і іх сямейнікаў. У лік тых, хто пазбаўлены грамадзянства, трапілі 9 расейцаў. Іх імёны спярша не агучваліся.

Беларускае Радыё Рацыя