Расейскага пасла ў Польшчы выклікаюць у польскае Міністэрства замежных спраў



Пра гэта паведаміў прэм’ер-міністр Польшчы Матэўш Маравецкі. Расейскага пасла Сяргея Андрэева выклікаюць у МЗС праз заяву Пуціна аб тым, што Сталін падарыў Польшчы „значную частку земляў на захадзе краіны“.

„Сталін быў ваенным злачынцам, вінаватым у гібелі сотняў тысяч палякаў. Гістарычная праўда не падлягае сумневу. Пасол Расейскай федэрацыі будзе выкліканы ў МЗС“, – паведаміў Матэўш Маравецкі.