Расейская авіябаза ў Беларусі з’явіцца ўжо ў студзені



Расейская авіябаза будзе створана ў Беларусі ўжо ў студзені будучага году. Паводле інфармацыі «Независимой газеты», пачаліся кансультацыі паміж беларускімі ды расейскімі чыноўнікамі.

puton_samolet_su

Нагадаем, даручэнне падпісаць дамову аб стварэнні расейскай авіябазы ў Беларусі падпісаў на мінулым тыдні прэзідэнт Уладзімір Пуцін. Адразу пасля гэтага пачаліся кантакты вайсковых экспертаў і дыпламатаў дзвюх краін, якія пачалі працу над пагадненнем.

Паводле газеты, расейская авіябаза ў Беларусі будзе адказам на магчымае разьмяшчэнне амерыканскай ядзернай зброі ў Нямеччыне. Расейцы вышлюць у Беларусь знішчальнікі Су-27 і верталёты Мі-8, а бараніць іх будуць ракетныя ўстаноўкі С-300. Знішчальнікі могуць пераносіць ядзерныя боегалоўкі, але ядзерная зброя не будзе высылацца ў Беларусь, паколькі дзяржава падпісала мемарандум аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі.

Фота pikture-alliance.dpa