„Расейская вайсковая авіябаза ставіць Беларусь пад удар”
Расейскія вайсковыя авіябазы павялічваюць сваю прысутнасць на беларускай зямлі. Расейцы лічаць, што стварэнне адзінай рэгіянальнай сістэмы супрацьпаветранай абароны Расейскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь будзе садзейнічаць умацаванню нашай бяспекі. Як высветліў наш карэспандэнт, жыхары Баранавічаў у бальшыні супраць такой бяспекі:
– Я б не хацеў бы, каб на тэрыторыі маёй краіны знаходзіліся нейкія ўзброеныя сілы іншай краіны.
– Я думаю, гэта будзе добра – і для нас, і для расіян.
– Адмоўна ставімся да гэтага, бо ў выпадку вайны ў Расеі мы будзем пад ударам натаўскіх войскаў, ці любых іншых, з якімі будзе ваяваць Расея.
– Ніхто з цвярозамыслячых не адобрыць гэта. Мы самі можам справіцца са сваімі праблемамі.
– Адмоўна, канешне. Што тут хаваць – жывем пад акупацыяй.
– Увесь мой народ не разумее, што гэта бяда.
– Але хто пытае ў нас. Народ у нас такі – усе сцерпіць. На галаву сядаюць расейцы. Вы ж паглядзіце – і ў Сірыю палезлі.
На думку гараджан, размяшчэнне на тэрыторыі краіны расейскіх ваенных баз і аб`ектаў супярэчыць нацыянальным інтарэсам і Канстытуцыі Беларусі, а таксама ставіць пад пагрозу бяспеку кожнага беларуса.
Беларускае Радыё Рацыя
Цалкам матэрыял у гукавым фармаце