Расейскі апазіцыйны палітык Аляксей Навальны ў рэанімацыі



Расейскі апазіцыйны палітык Аляксей Навальны шпіталізаваны пасля атручвання, ён у рэанімацыі.

Палітыку стала кепска ў самалёце на рэйсе з Томску ў Маскву. Пра гэта паведамляе сайт „Медуза”. Самалёт экстранна зрабіў пасадку ў Омску. Навальнага з раніцы 20 жніўня на машыне хуткай дапамогі завезлі ў шпіталь з атручваннем.

Прэс-сакратар Навальнага Кіра Ярмыш паведаміла, што палітыка хутчэй усяго атруцілі нечым, падмяшаным ці падлітым у гарбату. Гэта было адзіным, што ён піў з раніцы. Цяпер Навальны ў непрытомнасці і змешчаны ў рэанімацыю.