Расейскі эканаміст: Жыццё расейцаў у разе далучэння Беларусі пагоршыцца



Жыццё расейцаў у выпадку далучэння Беларусі пагоршыцца, але не нашмат. Такое меркаванне выказаў былы першы намеснік старшыні Цэнтрабанка Расеі (1995—1998) Сяргей Аляксашанка ў інтэрв’ю ўкраінскаму youtube-каналу  sobinews.com  (запіс размешчаны 3 кастрычніка).

„Калі выказацца гіпатэтычна, што гэтае аб’яднанне адбудзецца, то я думаю, што расейская эканоміка гэтага не адчуе. ВУП Беларусі дзесьці ў 18 ці 20 разоў меншы за расейскі ВУП. Такім чынам, гэта прырост расейскага ВУП на пяць, максімум на шэсць працэнтаў”, — сказаў Аляксашанка. У той жа час „жыццё ад гэтага расейцаў, хутчэй за ўсё, пагоршыцца, таму што для таго, каб выцягнуць Беларусь на агульнарасейскія стандарты па федэральнай забяспечанасці, па заробках, па пенсіях, расейскі бюджэт павінен будзе ў рэгіёнаў, як гэта было з Крымам, нешта адабраць і нешта аддаць у Беларусь”.

„А беларуская эканоміка, калі, вядома, можна будзе ў гэты момант казаць аб рэгіянальнай эканоміцы, атрымае нейкае грашовае падсілкоўванне, і, вядома, там нешта будзе расці хутчэй, чым на тэрыторыі Расеі. Гэта значыць, Беларусь выйграе, Расея прайграе, але я не думаю, што гэты выйгрыш будзе вельмі сур’ёзны, гэтак жа як і пройгрыш Расеі”, — лічыць эканаміст.

„Я не думаю, што пры прэзідэнце Лукашэнку аб’яднанне Расеі і Беларусі можа адбыцца, — заявіў Аляксашанка. — Што будзе пры іншым прэзідэнце і калі гэта будзе, залежыць ад таго, хто будзе гэтым прэзідэнтам”.

„Магчыма, там не будзе ніякага прэзідэнта, а будзе наўпрост акупацыя, як акупацыя Крыма. Таму загадваць так далёка наперад я не хачу. Пры Лукашэнку аб’яднання не будзе”, — лічыць эксперт.

belapan.by

Фота facebook.com/echomsk.ru