Расейскім нафтавікам рэкамендавалі спыніць пастаўкі ў Беларусь
Буйныя расейскія нафтавыя кампаніі атрымалі ад Крамля “рэкамендацыі” часова адмовіцца ад паставак нафты ў Беларусь. Як піша “Камерсантъ”, жорсткая пазіцыя ўсіх без выключэння буйных расейскіх нафтавікоў ды іх рашэнне перапыніць пастаўкі ў Беларусь звязаны з указаннямі расейскага кіраўніцтва. Масква “не бачыць падстаў ісці на саступкі Менску на фоне рознагалоссяў па некаторых дарожным мапах паглыбленай інтэграцыі”. “Зрэшты, даводзіць сітуацыю да паўнавартаснага крызісу Расея таксама не хоча і дазволіла пастаўкі нафты ў Беларусь кампаніям Міхаіла Гуцырыева: аб’ёмаў хопіць, каб беларускія НПЗ маглі забяспечваць унутраны рынак, але недастаткова для экспарту”, — падкрэсліў “Коммерсантъ”.
Фота news.myseldon.com