Расейскія дыпламаты пакінулі Лондан
Яшчэ 14 сакавіка прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй абвясціла пра высылку з краіны 23 расейскіх дыпламатаў за дачыненне Расеі да атручвання былога разведчыка Сяргея Скрыпаля. Сябрам дыпмісіі далі тыдзень, каб пакінуць расейскае пасольства ў Лондане. Высланыя дыпламаты пакінулі Лондан сёння, 20 сакавіка.
Фота: Reuters