Расейскія камуністы патрабуюць разарваць з Польшчай дыпламатычныя дачыненні



Дэпутат расейскай дзяржаўнай думы ад КПРФ Мікалай Харытонаў прапанаваў разарваць дыпламатычныя сувязі з Польшчай і адклікаць з краіны расейскага пасла з прычыны прыняцця Варшавай закона пра знос савецкіх помнікаў. Пра гэта ён заявіў на чарговым паседжанні расейскай дзярждумы, паведамляе РИА Новости. Харытонаў падкрэсліў, што ў Польшчы загінулі 600 тысяч салдат Чырвонай арміі.

Раней намеснік старшыні фракцыі „Справядлівая Расея” Алег Нілаў прапанаваў Польшчы эксгумаваць парэшткі савецкіх салдат, пахаваных у час Другой сусветнай вайны, і вярнуць іх назад у Расею.

У чэрвені польскі парламент прыняў закон, які прадугледжвае знос каля 500 помнікаў, якія „праслаўляюць камунізм”. Паводле падлікаў Інстытуту нацыянальнай памяці Польшчы, які адказвае за мемарыяльную працу, закон аб дэкамунізацыі датычыць каля 230 помнікаў Чырвонай арміі.

Беларускае Радыё Рацыя